Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваў… Не крану я лесу… Гэта ў нас заўсёды бывае, — зьвярнуўся ён да мяне.

— Вось як сойдземся, дык і пачнём — я пра сад, ён пра лес…

На хвілю замоўклі… Дзесь высока заліваўся яскронак на розныя лады. Сьверашчэлі малінаўкі і чыжыкі, ў галінах яблыняк зьвінелі пчолкі на красках, зьбіраючы мёд… Усё жыло! Усё хваліла Даўшага жыцьцё… Ветрык ласкава калыхаў галіны дрэваў, быццам цалаваў кожную краску і далей ляцеў, прымусіўшы белую бярозку зашамацець усімі лісткамі, крануў высокую елку, якая пагардліва кіўнула яму на развітаньне вострай шапкай i зноў стала спакойна глядзець у высокае неба, з якога пасылала праменьні жыцьця далёкае сонца.

— Ну, пара! — перарваў цішыню Ганчар.

— Пайдзем, сябар! — зьвярнуўся ён да мяне. Я падняўся. Моцна сьціснулі на разьвітаньне далоні.

— Зямля — гэта Божы дом — замысьленна сказаў Белашапка.

— Праўда Ганчар? — зьвярнуўся ён да яго.

Той глянуў на яго, на мяне і сказаў:

— Хадзем!..

Мы пайшлі.

Белашапка доўга стаяў, гледзячы нам