Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падлазяць да карчмы, ля якой стаіць тройка коняў і багатыя сані з мядзьведжай скурай. Смачна ядуць коні канюшыну, нясецца з карчмы песьня, плача гармонік. Моцна калоціцца сэрца ў яго. Вось яшчэ міг, яны з дзедам каля коняў, хвіля — дзед падбірае лейцы, а ён са стрэльбаю сядае ў сані і зорка глядзіць на дзьверы карчмы. Усё гатова. Коні крануліся i ў той міг раздаўся стрэл і моцны крык «стой!», як нажом, разрэзаў цямніну ночы. Але дзе там!

Дзед сьвіснуў і тройка паняслася…

Бах, бах, бах — грымяць ім усьлед стрэлы. Сьвішчуць кулі над галавой… Ці да стрэлаў, ці да куль, коні не бягуць, а ляцяць, здаецца, і толькі пыл ад сьнегу рэжа вочы…

Божа! што гэта? Што гэта? Цямнее ў вачох Дзядзёнка; чаму дзед схіліўся ў сані і нешта шапоча яму маладому…

Схіліўся да яго ён, крыкнуў: — «Дзедка, а дзедка, што табе»?

Яшчэ мацней рванулі коні, ад крыку яго яшчэ хутчэй панясьліся…

— Дзедка родны, што табе?

— Памятай завет, ні ні… — шапоча дзед і падае няжывы.

— «Добра, дзедка, добра!» — шапоча Дзядзёнак пабялеўшымі губамі, — «памятаць буду, памятаць буду»…