Гэтак было часта, гэтак было і ў гэты раз.
Калі жонка спраўніка соладка спала і сьніла пра перамогу свайго мужа над грабежніцкай канторай, Аўдыцкі вёў доўгую гутарку з вураднікам Мятлой, аб той самай канторы; і ня дзіва, што ўсе гаманілі аб канторы, калі нават міністры ў сталіцы і тыя гаманілі за кавай і ў салёнах аб гэтай самай канторы, а ўбраныя панічы пужалі паненак на вуліцах сталіцы зноў-жа гэтаю самаю кантораю.
— Далажы ці што, іх высокаблагародзію, а? — казаў вураднік Мятла Аўдыцкаму, даючы яму рубля, бо ведаў, што награда патрэбна сторажу спраўнікавай асобы, як рыбе вада…
— Папрабую, — рашыўся Аўдыцкі, хаваючы рубель у кішэнь, і на наскох увайшоў у пакой.
Падайшоўшы да дзьвярэй габінэту, ён пастукаў і праз мінюту выцягнуўся паваеннаму.
— Чаго? — падняў на яго галаву, зірнуўшы, спраўнік.
— Так што вураднік Мятла, — ціха зашаптаў Аўдыцкі.
— Мятла! — гаркнуў на ўвесь звой грамавы бас спраўнік Сыч. — Пазваць Мятлу сюды! — зароў ён.
Са усіх ног кінуўся Аўдыцкі па вурадніка.
Але той, ужо ўчуўшы, сам бег, колькі