Гэта старонка не была вычытаная
XXXIX.
Сумна мне. Вецер гоне па небе цяжкія хмары, зрывае жоўтае лісьцьцё з дрэваў і васеньнюю песьню пяе…
Сумна мне!
Душу і сэрца скавалі думкі цяжкія, як хмары, ціснуць, гнятуць і ось, здаецца, што зараз пачую хаўтурны я звон…
А ён даўно ўжо нясецца, працяжна жудасна па ўсёй старонцы маёй, кудысь кліча, маніць абяцанкай спакою, дрыжыць ён у сэрцы маім…
Калі мы адпачынем?
Калі над нашай зямлёй будзе сьцяг толькі наш зьяць?
Калі сьмела скажам усім, што хочам жыць сваім жыцьцём, сваею уласнаю гаспадаркаю!
Мусіць ніколі?..
Сумна мне…
Нясуцца над хатай крумкачы. Чую я сэрцам бяду…