Гэта старонка не была вычытаная
XXXVII.
Ці чулі вы калі, як плача лес?
Як горача б’ецца яго сэрца? Ці бачылі яго сьлёзы?
Не, не, мусіць, ніколі!..
Гэта было ціхаю ночкаю, калі ніводзін ліст ня дрыжаў ад ветру, калі зоркі таемна сьвяцілі з высокага неба і дубы глядзелі ў цёмную ваду быстрай Лані…
Тады я чуў, як плача стары лес і бачыў яго сьлёзы…
Аб чым ён плакаў? Ці аб прошлых гадох свае славы, аб загінуўшых сяброх, ці мо’ аб людзях, што марна гінуць у жыцьці, а мо’ аб хвалях Лані?..
Не, не! Не аб тым плакаў стары лес…
Ён плакаў і цяпер яшчэ плача аб нядолі свае старонкі…
Схіліліся галіны бярозкі да галін дуба, стаяць панура елкі, маркотна глядзяць на зоркі вялікія сосны…