Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXXV.

Лес шапоча.

Аб чым ён кажа, куды кліча так доўга нас? Якую таемную быль хоча нам расказаць? Пра дзеі прадзедаў маіх? Мо’ пра лік сваіх магіл, а мо’ пра тое, аб чым марыць увесь час душа?..

Хто зразумее яго? Хто прыдзе на покліч?

Ось зноў ён шапоча ня слухаць яго ня можа душа…

Штось вялікае ўздымаецца ў грудзёх, быццам хутка зразумее душа, аб чым шапоча, чаго хоча, куды кліча стары, цёмны лес!..

Кажы, кажы, мілы лес, сэрцу хутчэй свае казкі…

Ад твайго голасу душа ясьнее і думкі сьмелыя паўстаюць…

Кажы нам, лес, хутчэй!

Навучы, як ратаваць старонку, як пабудзіць братоў ад сну, як вызваліць з нядолі і кайданоў братоў… Навучы нас быць сьмелымі!