Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хутка, ўжо хутка, пад сьнегам замоўкне!

Будзе стаяць, нібы ў цяжкай думцы, насунуўшы сівыя бровы, сярдзіты і паважны…

Калі-ж зноў прыйдзе вясна і цёплае сонца растопіць белы сьнег…

Зноў, над лесам угледзеўшы ў небе высокім, пад белымі хмаркамі, зьвястуноў вясны, я лесу цёмнаму скажу:

«Ня сумуй, браце! Ось бачыш, гусі зноў да нас ляцяць!»…