Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXXIII.

Гусі ляцяць.

Гусачкі, вы, мае! Куды-ж вы ляціцё! Куды-ж долю маю нясеце? Гусачкі, адгукнецеся!..

Гусачкі ня чуюць мяне!..

Каб яны бачылі, як цяжка нам, дык не пакідалі-б нас…

Добра нам з вамі толькі сярод глухіх лясоў, дзе ня бачаць нас людзі…

Вось схаваліся за хмарай і толькі чутно, як яны, лецячы над лесам і балотам, крычаць, быццам кідаючы нам апошняе бывай!..

Цяжка на сэрцы зрабілася…

Апошнія праменьні сонца на лістох дрэваў чырвонай зарніцай яшчэ гараць, але ось момэнт і цёмна зрабілася ў лесе…

На далёкім небе зорка яскравая зьявілася…

Туды, да яе, цяпер гусі ляцяць.

Ночкай гэтай яны адпачынуць, а заўтра, чуць сьвет, паляцяць ад нас…