Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXXII.

Сябры лесу.

Калі я ўвайшоў у хату, мяне сустрэлі вясёлым гоманам…

— А, ось і Дзяргач! лёгкі на ўспаміны! — загудзеў Ярэм.

— Ну, ось добра, што наведаўся, — кінуліся мяне абымаць Карп і Сымон.

— У нас тутака, сябра, гэтакая ціша, што іншы раз жывой душы цэлы год ня бачыш, — казаў Карп.

— Ну, дось гутаркі, сынкі, давайце гасьцю чарку. А дзе-ж запрапала нашая Елачка? — загудзеў Ярэм.

У гэты міг дзьверы адчыніліся і ўвайшла Алеся.

— Ось як, вы ўжо тутака, а я хадзіла вас будзіць і нават меркавала, калі зноў моцна сьпіцё, дык і ня будзіць, — казала яна.

— Не, гэтага ўжо досіць, праспаў сьнеданьне, дык трэба папалуднаваць, — казаў Ярэм.