Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і казкі, я ўсё гэта люблю вельмі, — засьмяяўшыся, адказала яна, прымаючы ад мяне падарункі.

— Кніжак іншых я дастану ад Карпа і Сымона, — казала яна далей.

— Ну, я бачу, вы змарыліся. Хадзем, я вас завяду на сена, — сказала яна, бяручы мяне за руку.

Мы ўсталі і выйшлі з хаты.

Ужо першыя праменьні сонца весела гарэлі залацістым агнём па касматых шапках соснаў, грабоў і дубоў.

Лёгкі ветрык патроху калыхаў галіны бярозкі і нейкі вельмі прыемны сьпеў птушак стаяў у паветры…

— Чуеце, як заліваюцца, — паварочаваючы да мяне сваю галоўку, сказала Алеся.

Мы прыселі на бервяно.

— У нас тутака прыгожа, вельмі прыгожа, асабліва раніцай, калі ўсё пачынае ажываць пасьля ночы…

— Ну, няма што вам дакучаць, ідзеце ось у тую пуню, тамака сьвежае сена, дый адпачывайце наздароўе. А як будзе гатова сьнеданьне, прыду будзіць, а пакуль ось памажэце занясьці шакалёў, — скончыла яна гутарку і пачала зьбіраць шакалі.

Я пачаў ёй памагаць. Праз мінют з пяць