ваю, але сэрцам чую, што ўсе вы мае дзеці, — казаў ён, гледзячы на мяне.
— Чаго-ж злавацца, дзядзька, вы маеце права гэтак мяне называць, здаецца не адзін год ужо знаемся; — а дзе-ж Карп, Сымон? — запытаўся я ў яго.
— Нешта вы не пра ўсіх цікавіцеся, глядзеце, ня дасьць нам з вамі добрага сьнеданьня, што пра яе запомнілі, — засьмяяўся Ярэм, міргнуўшы ў цёмны бок хаты, дзе нехта чымсь шамацеў.
Я пачуў, як зачырванеў, але гэтага ніхто ня бачыў…
— Вылазь! вылазь, Алеся! дый рыхтуй нам чаго смачнага, — сьмяючыся гудзеў Ярэм.
— Як маецеся, «Елачка»? (гэтак у хаце празывалі Алесю), зьвярнуўся я ў цемнату хаты, адкуль ішло шаматаньне.
— Цяпер ужо няма чаго пытацца, зараз самі пабачыце, — пачуўся адтуль прыемны галасок, нібы скрыўджаны, і хутка дзеўчына падыйшла да нас.
У хаце пачынала сьвятлець.
Пачыналася зарніца.
— Ось, і я, — сказала яна, падаючы мне руку.
Я павітаўся і зьдзіўленна глядзеў на яе.
— Што не пазналі, думалі ўсё, што