Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Як бачыце, жыву ды гасьцей чакаю, — адказаў ён, моцна сьціснуўшы маю руку.

— Але як гэта вы адважыліся ісьці адзін уночы гэтулькі вёрст! — ківаў ён галавой.

— Ну, сядайце, дый ось закусеце, чым Бог паслаў, дый ось падмацуйцеся ялаўцовым настоем, — гудзеў ён басам, наліваючы ў шклянку нейкую цёмную жыжку.

— А вы што-ж самі? — зьвярнуўся я да яго.

— Я ўжо, але для дарагога гасьця — пацягну, — адказаў Ярэм.

Я выпіў. Прыемная цяплыня прайшла па ўсіх, як кажуць, жылках…

Мы пілі і закусавалі, гамонячы.

Ярэм Дуб быў вельмі цікавы чалавек. Ён належаў да тых яскравых тыпаў, якіх захаваў у сваім гушчары лес, якіх лёс жыцьця змусіў прайсьці школу жудасную, цяжкую…

Ярэм быў высокі, спрытны і досіць малады на свае гады. Чорная барада рабіла яго твар суровым, а вочы заўсёды гарэлі нейкай загадкай для тых, хто яго ня знаў. Аб такіх кажуць: «ня дай Божачка спаткацца з ім у лесе!» Але я сам прыйшоў да яго і, нават, ідучы па грэблі, меў салодкую думку, што спаткаю яго…

— Як справы, сынок? — зьвярнуўся ён да мяне, — ня злуйце, што гэтак вас назы-