Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXIX.

Ціха ўночы.

Ціха ўночы. Зоркі гараць высока-высока ў цёмным небе, глядзяць адтуль на цёмную зямлю, на якой панура раскінуліся вёскі, гарады, сярод якіх нядоля пануе, нуда і злосьць, на якой сьлёзы льюцца рэкамі і морам бушуе край…

Чаму так хораша ў небе?

Чаму?

Чаму няма там ні сумных гарадоў, ні вёсак, ні сьлёз? Чаму там вечна пануе спакой і нейкая радасьць ахопіць душу і сэрца, калі глянеш у далёкае неба? пакрытае зоркамі і нейкі сум апануе, калі па ім хмары бягуць і плачуць дажджом?..

А выйдзе месячык поўны на неба, агорне ціхім сьветам цёмную зямлю…

Маліцца тады жадае душа, плакаць аб нядолі, аб нудзе, што вечна над сэрцам пануе…

Ціха ўночы. Гараць зоркі…

Яны бачаць усё, ім відаць з вышыні, дзе