Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб шум яго — братоў маіх разбудзіў?

Каб уставалі ўсе і гэтай ночкай сьвятой і ціхай, на раду сабраліся?

Ціха ўсё…

Няма адказу на запытаньне маё, але сэрцам я чую — гэта так!

Ён прыляцеў да нас у цёмныя лясы, каб падняць, каб узварушыць нас! Бо час настаў!

Хутка пройдзе ночка і сонца праменьні заблішчаць у кроплях расы.

Дык чаго-ж ты сьціх?

Чаго-ж не грукаціш мацней, чаго маўчыш?

Ціха ўсё…

Лес сьпіць…

А неба, неба далёкае з яскравымі зоркамі штось гамоне, кудысь кліча, заве…

Небу высокаму відней: недзе далёка зьбіраюцца хмары вялікай грамадой і хутка ўжо над лесам, што сьпіць, загрыміць, пабудзіць усю старонку, сьвятарны гук грому…