Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

будзе паўтара дзесятка год рэволюцыі і хто можа казыраць забітасцю? Пад ёю хаваецца хітрасць складзістага мужычка так, як ён сам хаваецца пад сваю смярдзючую вопратку. Гэтыя смярдзючыя транты ён любіць і не хоча з імі развітацца, і яго заскрабе смутак, калі яму скажуць, што дзіця яго мае права ненавідзець іх. Сваю нявольніцкую душу ён любіць, яна ў яго стала гарманічнай, ён узвёў яе на пастамент святасці і рад. З свае нары, якая нам усім здаецца цеснай, як магіла, ён з ганарыстай недаверлівасцю паглядае на ўвесь свет. Ён гатоў падтрымаць прыход усялякіх цёмных сіл, гатоў прадаць усялякую вялікую народную справу, што мы і ўгледзелі выразна.

У нас ёсць усе прычыны меркаваць, што банк аграблен, каб перашкодзіць будаўніцтву. Шкоды-такі яны нарабілі не мала, укусілі здорава. Хто гэта рабіў? Хто гэтыя яны? Вядома, мы нікога не злавілі за руку. Але як-бы там не было — гэта прадыктавана тым, хто пакінуў гэтую мясцовасць са смуткам у сваёй сабачай душы і з няспынным жаданнем зноў сюды вярнуцца, каб гаспадарыць над усімі намі. А ён, наш падсудны? Яны або далі яму гэтыя грошы, або, у лепшым выпадку, ён іх знайшоў, як сам стараецца давесці. Іх была мэта забраць грошы — яны забралі. Ім трэба было, каб гэтыя грошы не былі ў нашых руках. Ён і давёў да канца іх гэтае жаданне: закапаў у сябе грошы і скруціў губы ў нявінны вузел. Анёлак, авечая бясхітраснасць, кротасць, нявінны авечы твар! Унь стаіць гэты авечы твар, падагнуўшы плечы і з-пад авечай губы воўчы зуб тырчыць.

Таварышы, я прашу прабачэння за тое, што можа крыху адыйду ад непасрэднай справы, але не магу не расказаць пра адну справу, якая назаўсёды