Перайсці да зместу

Старонка:Трэскі на хвалях (1924).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

седка, што то знарок... Я запаўняю цябе, што не паздаровіцца жонцы, калі то яна разбрахала.

Луцэя адвярнулася на Ахрэма, зьмягчыла суровасьць выгляду й адказала:

— Ахрэмка, братка, ты сам ведаеш, як балюча гэта слухаць... То-ж крый чаго, пойдуць супроціў яго, што ён рабіцьме? Віна ўся мая, бо то я Анупрэя выправіла да гаспадара за грашыма... Ён сам нізашто не хацеў... Не карайце-ж за мяне дзяцей...

Анупрэй маўчліва стаяў на адным месцы, сочачы за Ахрэмам.

А слова „штрэйкбрэхер“, як малатком стукала яму па галаве, разьліваючы ўнутры балючую трывогу.

— Я ведаю, я ўсё ведаю... супакойцеся... — казаў Ахрэм.