Гэта старонка была вычытаная
Ладымер быў ашаломлены. Хвілін са тры ён не знаходзіў, што зрабіць, захоплены зьнянацку нечаканым выпадкам. Прастой ён яшчэ момант, Акіліна ўпіхнула-бы Даміцэлю ў сажалку... Але хутка ён знайшоўся, падбег да Акіліны і сцапаў яе ззаду за аберуч. Даміцэля міжвольна падалася ўбок і, зачапіўшыся за ламачыну, грымнулася на землю. Акіліна ва ўсю моц закрычала ў абдыме Ладымера:
— Згубца-а! Пракля-а-ты згубца — і залілася сударжнымі ўзрыдамі.
1924 г.
Студзень — Люты.