Перайсці да зместу

Старонка:Трэскі на хвалях (1924).pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ладымер пайшоў паперадзе, жонка з мацераю і дзіцём ззаду. Усьлед, крыху наводаль, пайшло некалькі жонак і дзяцей; мужчыны, абгаворваючы розныя пытаньні ў зьвязку з прыездам майстра, разыходзіліся па хатах.

На дварэ цямнела й цішэла. Толькі зрэдку выкрыкваў пастух, разганяючы ў стадоле кароў па мясцох, да ціха перакрэктвалі гусі ў хлявушку. З-за парку, у бок возера, даносіўся водгалас вясковых. Вось чаму выразна была чутна па ўсім дзядзінцы гутарка Цыбуліна з Ладымерам.

— Гэту ноч пераначуйце тут, хоць крыху й несамавіта, але на скорую руку. Выбачайце ўжо, — перапрашаў Цыбулін.

— Што-ж рабіць, перакідаемся як-кольвечы, калі няма лепш... Вось яшчэ-б з нашым фурманом: ім таксама патрэбен начлег... Зрабеце ласку, уладуйце...

— Уладуем. З ім лягчэй. Пакормім і дамо начлег.

Цыбулін хвацка закруціўся і дзесь ізноў пабег. Гаўрыла з Ладымерам пачалі зьнімаць з воза і ўносіць у хату Ложкавы рэчы.

V.

Назаўтра а восьмай гадзіне раніцы, калі яшчэ сям‘я смачна спала, Ладымер Ложка падняўся з пасьцелі, адзеўся і пайшоў да ўпраўляючага. Ладымер надумаў за дзень уладуваць з памяшканьнем, аглядзець паравік і пачынаць работу.

Ён ад натуры быў чалавекам руплівым, працаахвочым; ня любіў ні трошкі аставацца бяз дзела. Калі браўся за работу, то ні на міг адзін не адрываўся ад яе, ці робячы рукамі, ці плянуючы ў думках. Ладымера цешыла, што ён вядзе „процэс“ будаўніцтва, што ўкладае ў працу машыны жыцьця часьцінку свае энэргіі, ведаў. Але яго непакоіла нявыразнасьць становішча, і кожны раз перад тым, як пачаць работу на новым месцы, ён лічыў патрэбным забясьпечыць сябе з боку асталяваньня. Ладымер лічыў немажлівым сур‘ёзна аддацца працы, калі хоць што-небудзь адцягае ад яе яго ўвагу, яго думкі.

Прышоўшы на кватэру ўпраўляючага, Ладымер не застаў яго ўдому. Некая кабета сказала яму, што таварыш Парог вышаў на гарод.

— Выйдзіце, вось сюдэю, і вы яго там угледзіце, — параіла яна, паказаўшы Ладымеру выйсьце.

Ладымер вышаў і тут-жа каля муроў, між расьлін, угледзіў упраўляючага. Той з асаблівай цікавасьцю корпаўся над пуком насенных буракоў і капусты, перапінаючы вяровачкаю ад калка да калка, каб насеньнік не пахіляўся. Упраляўючы да та-