Перайсці да зместу

Старонка:Трэскі на хвалях (1924).pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рак рэчы, паставілі яго пад койку; потым надзелі на яго фігуру шынэль, ворак і патронную рамухоўку, а ногі самі крануліся к выйсьцю з часовае казармы. Панкел заручыўся ад суседа пасачыць за яго куфэркам, усё яшчэ думаючы вярнуцца, ня верачы ў надыйшоўшы задум, а ўсё лягчэйшае й каштоўнейшае забраў у ворак, у кішэні, запазуху. Праз плячо ён павесіў вінтоўку, а к боку да поясу прычапіў рэвольвэр.

Выходзячы з казармы, ён некалькі разоў акінуў яе пільным узрокам, нібы баючыся, каб самыя сьцены не данесьлі нікому, пакуль ён скончыць усё. Бач, Панкелу думалася, што яны чулі адны-аднымі.

Чырвонаармейцы, між якімі праходзіў Панкел, не зьвярталі на яго ніякае ўвагі; мала куды і зачым яго пасылаюць! Кожны дзень ідзе каравул, пост, разьведка, дняваньне і інш.

Толькі адзін, занадта ўжо цікаўны, ці няўцерпны, калі праходзіў між яго Панкел, запытаў:

— Куды гэта, таварыш?

— У разьведку, брат, іду, — ахвотна, не падазраючы нічога, адказаў Панкел і неяк быў задаволен тым, што хоць адна душа ды зацікавілася ім.

— З богам, таварыш! Жадаю посьпеху! — пажадаў запытаўшы, сам здаволены тым, што яго мінула гэта.

— Дзякую, браток! — падзякаваў Панкел і выйшаў на двор.

А надварэ, ці ўжо пад уплывам зорнай ночы, ці пад націскам шчырага пажаданьня таварыша, які адзін загутарыў з ім у казарме пры яго выхадзе, Панкел нібы ажыў, абадзёрыўся; нахлынулі сьвежыя думкі й пачуцьцё.

— Куды-ж гэта йсьці? — Ды ці варта наогул куды йсьці?

Сумненьне выбілася напаверх між думак.

— Панкел! Сюды! — пазваў яго голас з-за варот.

— Я! — скорамоўна адгукнуўся Панкел.

— Ідзем хутчэй, ужо ўсе ў зборы, чакаюць.

Панкел здрыгануўся, але паслушна пакіраваў у вароты. Вартавы не запытаўшыся прапусьціў яго на вуліцу. А на вуліцы ля сьцяны стрэў Панкела пасланец, які спыніў яго і штосьці прашапацеў, паказаўшы наперад рукою. Прастаяўшы з хвілю-другую, троху пашаптаўшыся, яны крануліся і пайшлі. Ішлі праз нейкі пляц, ці проста гала, праз два завулкі, крывыя, вузкія й няроўныя, і хутка выйшлі да некага будынку, у вокнах каторага сьвірэў агеньчык і мітусіліся людзі. На вуліцы-ж, перад ганкам будынку, ужо ў парадку стаялі ўсе йдучыя ў „разьведку“.

Панкела пасланец прывёў да задняга раду, паставіў яго поруч з нейкім таварышам, а сам пабег у будынак. Панкел