— Так, яно так і будзе. О, брат, мы ведаем, як і што зрабіць...
Панкел упяршыню неяк прасьвятлеў, ажывіўся, нібы ім заўладала нейкая асобная сіла, якая сагнала ўсё старое і вымавіла вуснамі Панкела:
— Тады... рабеце... я з вамі... я ваш... я ад вас не адстану...
Проў стрымаў сур‘ёзную міну на твары, нават вокам не маргнуў; усе вынікі ад перамогі над істотаю Панкела ён перанёс у нутро, якім і адчуваў сваю ўрачыстасьць.
— Заўтра я табе падам знак, — сказаў ён, падняўся і пайшоў ад Панкела.
А гэты сумненным узрокам правёў яго да месца, адвярнуўся, пацягнуўся некалькі разоў і, стараючыся быць спакойным, з закончаным рашэньнем улёгся спаць.
У казарме панавала ціша. Чуўся здаровы ня рэзкі храп соладка спаўшых чырвонаармейцаў, ды з-за вакна даносіўся тупат шагоў вартавога і рэзкі брэх сабакі. Сумная лямпа-газоўка слаба дагарала, і полымя яе агню нясупынна калыхалася, ганяючы па памяшканьні страшлівыя цені.
Панкел ляжаў спакойна й нярухома, але сон да яго ня йшоў: на яго раптам нахлынулі роем думкі; быццам і пакідалі яго пасьля расстаньня з Провам толькі дзеля таго, каб асьвяжыцца, набрацца сіл і наймацней ашчаперыцца за голаў Панкела. Спрачацца гэтым думкам нельга было ніякім чынам: і Панкел захапіўся імі цалкам. Прадстаячае, на вошта ён толькі-што даў згоду, вырасла ў цэлую гору, раздалося ва ўсе бакі, ахапіла яго сьцяною свае цемні і акрыла, бы мяшком, хаваючы сьвет і жаданьне, і думкі, і волю, калі яны датыкалі чаго іншага. У вобразах жывых зьявішч, вагромністых і цудоўных, уставалі розныя запытаньні:, як і чым усё гэта скончыцца? Што з гэтага выйдзе? І... страшней і пагрозьней іншых: ці варта такі яму, Панкелу, на гэта йсьці? Мала, што Проў стараўся ўсяк угаварыць, праканаць яго, што ўсё задуманае варта мэты, што яно беспраменна, вымушана патрэбамі поўнасьці яго, Панкела, жыцьця? Мала, што Проў лічыў свае даказы Панкелу важкімі н значнымі, нібы новымі, дагэтуль невядомымі яму, аднак Панкел глядзеў на іх ня сур‘ёзна, лічачы ўсё выясьненае яму вядомым і старым; да таго старым і асвойтаным, што не хацелася паглыбляцца думкамі. Панкел пачасту сам ужываў іх для ўгавору сябе самога, калі да яго часамі надыходзіла пачуцьцё ўтомы і маркотнасьці і злы дух падбухторваў на праступак, на здраду справе працоўнага люду, на здраду работніцка-сялянскага ўраду і чырвонай арміі. Кожны раз тады ён глушыў і нішчыў гэтыя даказы, бо захаванае ўглыбі яго душы пачуцьцё шчыра-