вонаармейцаў, шушукаючыся з некаторымі з іх, мабыць, сваімі хаўрусьнікамі, і пры гэтым заўзята матаючы галавою.
Толькі а пачатку першае гадзіны па поўначы Проў звольніўся і заявіўся на сваё месца. Панкел, вядома, гэтага не дачакаўся — ня мог прасядзець бяз сну якіх з пяць гадзін засаб: што рабіць пры гэтым? А без работы ды ў роздуме нялёгка. Праўда, за дарогу ён не ўтаміўся, ня мог утаміцца пры сваім настроі, аднак, толькі пераступіў парог дачаснае казармы, як ім заваладала нейкае цяжкое пачуцьцё вельмі блізкае да ўтомы. А калі пачало мрачэць і вечар зазірнуў у вокны будынку, Панкела пацягло да сну — нават вячэраць яму не захацелася, толькі выпіў кубак пустое гарбаты і хутчэй-жа лёг спаць. І толькі ўлёгся на койку, як ужо праз хвілін пяць храпеў, ня гледзячы на тое, што вакол яго стаяў зычны шолам, крык і гоман.
Маладое зялёнае жыцьцё заўладала цалкам маладымі жыцьцёрадаснымі чырвонаармейцамі, сярод якіх ён быў старэйшым, бадзёрыла іх упарта, адганяючы прэч усе страшныя думкі, якія пагражалі аб наступным баявым хрышчэньні. Фронт быў пад носам, усяго якіх-колечы дванаццаць-пятнаццаць вярстоў ад Быстранкі, але — што ім было да таго! Ім дадзена мажлівасьць бясьпечна, спакойна правясьці ноч, супачыць ад дарогі. Цалюткая ноч у іх распараджэньні! А ноч бурнакіпучаму маладому жыцьцю — гэта вечнасьць. Як у достач можна пажыць у гэты тэрмін! Што там, назаўтра, чакае іх, то будзе, бач, толькі заўтра, мо‘ зрана, мо‘ ў абед, а мо‘ і зусім вечарам! Усё залежыць ад капрызьлівых здарэньняў... Ды й што там заўтра? Мала што заўтра! Ці-ж на сьмерць яны засуджаны, ці-ж на няшчасьце прызначаны, што трэ‘ палохацца заўтрага? Ці-ж, наогул, ёсьцека што страшнае для маладога, прагнага і палкага ваякі? Бач, яны-ж прыехалі сюды, на фронт, не для афяр, не на загубу, а змагаць сібернага ворага свабоды, працоўных людзей, абараніць соцыялістычную савецкую краіну ад пасяганьняў на яе... Яны прыехалі спыніць прадаўнічы наступ паноў і капіталістых, якія нясуць працоўнаму народу скінутыя ім ярмо і ланцугі няволі; яны прышлі па волі паслаўшых іх братоў і бацькоў пад аховаю Чырвонага Сьцягу Комунізму, поўныя натхненьня, вялікай гатоўнасьці і палкай адвагі скончыць з паганым цудзішчам, што працягвае рукі па сьветласьць волі. І сэрцы іх поўны гатоўнасьці змагацца за яе, і душа поўна бадзёрай веры ў перамогу. А іх вясёлыя твары, што пыхаюць радасьцю, а іх цёплы бесклапотны сьмех! А жарты, а гулянкі, а штукарства!..
Панкел соладка праспаў пад гоман і шолам казарменнага жыцьця болей чатырох гадзін. Праўда, часта ён прачынаўся і паглядаў, ці няма Прова, але зараз-жа йзноў апускаў голаву,