Перайсці да зместу

Старонка:Трэскі на хвалях (1924).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

II.

Пасьля гутаркі з Провам Панкел доўга ня мог супакоіцца. Лёгшы спаць, ён пільна і доўга абдумваў кожнае слова, як Прова гэтак і сваё; варочаўся з боку на бок, усё ня могучы заснуць, а назаўтра, дык цалюткі дзень яму нічога ня йшло ў голаў; за вошта-б ён ня браўся, чаго-б не датыкаўся ўдумках, гутарка з Провам зьбівала яго думкі да сябе Панкел верыў і ня верыў Прову, згаджаўся з яго радаю і не згаджаўся. У сяродку яго, у душы, была блытаніна пачуцьцяў, так што ён ня мог ні на чым адным спыніцца, за вошта ўхапіцца, каб аглядзецца, злавіць кіраўнічую думку. Праўда, адметней і ўдатней усяго ў галаве Панкела здрачыла ўсё-ж тая, знаёмая яму аднаму, неадчэпная думка — думка аб дому, аб родных; і толькі за ёю ўкрадкаю, нічога супольнага ня маючы, ганялася балючая няпрыемная другая думка — ужо аб фронце; усе-ж іншыя, засмугшы, вярцеліся вакол гэтых дзьвёх, то выказваючы на хвіліну свой бледы выраз, та губячы яго ў імгле бясьцікаўнасьці і няўважнасьці. „Проў кажа, — судзіў сам з сабою некалькі разоў у дзень Панкел: — Проў радзіць і ўгаварвае... Проў абяцае... Няўжо гэта ён шчыра і бяз задніх думак? І няўжо-ткі яму паверыць? Няўжо ён мне дабра хоча? Значыць, паверыць яму, паслухаць яго і йсьці за ім?.. Н-не! Гэтага я ні ў якім разе не магу парашыць... На гэта я няа... пайду нізашта!..

Як-бы ў даказ гэтага Панкел матаў галавою, рабіў цьвёрды мах рукою і крывіўся... „Не зраблю, бо штосьці мне гэтага не дазваляе, штосьці перашкодзіць гэтаму... Ды падазронасьць бярэ: чаго гэта Проў так шчыра ўжо захвальвае „сваіх казакоў ды дабравольцаў“ і ганіць бальшавікоў і просты, рабочы народ... Бадай, што тут ёсьць нешта нячыстае. „Людзі брэшуць! Бальшавікі нагаварваюць!"—кажа ён. Нябось, тут не нагаворыш, калі многія сваімі вачамі бачылі і на сваёй скуры перанесьлі ўсе казацка-гэнэральскія даброты... О, гэта паганцы і злыдні такія, што ад іх дабра не прычакаеш... Казакі! Хто іх ня ведае? Колькі яны крыві работнічай і сялянскай пралілі, баронячы цара! Го-о-о!..“ Але гэтыя думкі зьмяняліся другімі: „А мо‘... можа праз Прова і інакш усё можна было-б зрабіць... Відаць, ён там свой, закіне словам-другім — і я дома... Што значыць аднаго чалавека адпусьціць? Хто гэта прымеціць?..

Панкелу было не да яды: ня цікавіла і кропкі. Уся завіруха пачуцьця, узбураная варункамі, усе абставіны, выпхнутыя напаверх жыцьця скуткам яго лёсу і прыпёршыя, загнуўшыя сваю афяру ў цесны куток, зьляпіліся ў нешта адно, цяжкае,