Перайсці да зместу

Старонка:Трэскі на хвалях (1924).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кладу скажам, якая-кольвечы там беларуская мова мае што агульнае з рэволюцыяй? Навошта палку перагінаць у вадзін бок?..

— Так, так, — адазваўся Макар, — павашаму беларуская мова нічога ня мае агульнага з рэволюцыяй, затое, мабыць, родны з ёю закон божы!.. Ведама ўжо вас... Ні працоўная школа ня мае адносін да рэволюцыі, ні беларуская мова, ні... нават, сама рэволюцыя...

— Усё, што вам падносіць Савецкая Улада — то ёсьць ад рэволюцыі, — дадаў Андрэй, — і супроціў яго змагацца — то змагацца супроціў працоўнага народу. Іначай судзіць нельга... Ваш ухіл ад прыказаў наркомасьветы — гэта контр-рэволюцыя... Памятайце... Гэта наша перадапошняе напамненьне тым, хто злосна стараецца йсьці насупроціў...

Андрэй замоўк, недасказаўшы, і, павярнуўшыся да прадсядацеля іспалкому, штосьці шапнуў яму. Той падаў згоду кіўком галавы, а сам вылез з-за стала і пайшоў у свой „габінэт“.

— Я толькі дзеля гэтага й выклікаў вас, — суха падаў Андрэй і таксама выйшаў з-за стала.

Грамадка, зацішаная й растроеная, спакойліва распаўзлася па пакоі і пачала разыходзіцца. Сідор не адступаў ад Паўлюка і выйшаў разам з ім. Словы Андрэя, укладзеная ў іх рашучасьць, не давалі Сідору сумнявацца, што Андрэй зусім парваў з мінулым, а разам і з ім, Сідорам. І ў нутры Сідора ўзьнялося з новаю сілаю ворожае пачуцьцё да свайго быўшага таварыша. Абураны гэтым пачуцьцём, Сідор адначасна і злаваўся на Андрэя і баяўся яго.

Выйшаўшы на вуліцу, Сідор заядла ўпікнуў сябе затое, што ліха надало паслухаць Паўлюка й прыйсьці ў іспалком пасьведчыць Андрэева бальшавіцтва. Крывіўся ён загэта й на Паўлюка, хоць і бачыў, што таму таксама мулка на сэрцы.

— Бачыце, Сідор Гарасімыч, як тут робіцца, — азірнуўшыся назад і па бакох, ці ня слухае хто іх, паскардзіўся Паўлюк, калі яны адыйшліся ад іспалкому. — Гаворыць, як б‘е, а, думаеце, амаль ня ўсе на яго баку, бо гэта ёсьць хітрая выдумка: усе пагрозы пакірованы толькі на некалькіх настаўнікаў, а ўсе пазваны на ўвагу... Бачыце — толькі адзін Язэп аказаўся...

— Я ня думаў гэтага, не спадзяваўся, каб так глыбока ўелася гэта бальшавіцтва вакола і ўсюды, — адказаў Сідор. — Пакуль ня прыехаў у Вікуры — ня верыў. А тота-ж, як не паглядзі — навакола, навакола... Скажэце, Павал Сымонавіч, заўтра прыдзеце на конфэрэнцыю сялян? — мэрам-бы чакаючы сабе