Перайсці да зместу

Старонка:Трэскі на хвалях (1924).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Юзя, якая сядзела на палку ўзапечку, раптам загаласіла наўзрыд.

— Мама, мама, чаго вы? У чым рэч? Вам цяжка? Вы... Даруйце, што не застаўся, я мусіў ехаць, я павінен быў ехаць... — кінуўся яе суцяшаць Платон.

— Платонка-а мой, сынок мой. Мне нічога, я буду жыва... Але... На-ашага бацькі-ы няма ўжо-о. Памёр пад Ваўкавыскам ад тыфусу... Вось Кандрат сам бачыў... Што-ж я цяпер буду адна рабіць?.. Хоць ты ня едзь, хоць ты... Нашто табе больш за ўсіх...

Юзя не магла выгаварыць і апусьцілася на пол, стукнуўшыся моцна локцем аб печ.

Платон ня мог падтрымаць яе. Цяжкая жаласьць раптам спараліжавала ўсе яго сілы. Ён апусьціў моўчкі голаў і спагадліва праказаў:

— Вось табе й раз!