Гэта старонка была вычытаная
— Нічога, яны знойдуць і бацьку, — з пэўнасьцю праказаў Сымон, гледзячы, як матка цалуецца пачарзе з Несьцерам і Гарасімам. — Яны знойдуць бацьку, знойдуць і лепшае жыцьцё...
— Дарагі-ыя мае дзеткі, як я шчасьліва... Як рада, што хоць перад... сьмерцю ўгледзела вас... Несьцерка мой, Гарасімка... — з перапынкамі, ахопленая глыбокім уміленьнем, упаўшэпт казала Тэкля.
Празрыстае сонца ўлівалася сваімі праменьнямі ва ўсе чатыры вакны хаты, змываючы са шкла шыбаў прыгожыя ўзоры марозу.