цы вельмі вялікія. Чалавек можа нясумерна больш стрываць, чымся выходзіла-б з магчымасьцяў ягонага цела, дзе нам здаецца мы ўсё разумеем.
Незалежна ад адаронасьці прыроднае, можна павялічыць інтэлект пры дапамозе працы — прывычкі да мышленьня, спасьцярогаў, нутраное дысцыпліны. Затое пераход хуткі да новых уражаньняў, шматлікія перамены рознаякіх абразоў і перажываньняў, недахоп ці нястача паглыбленьня, няўмеласьць да напружаньня — ўсё гэта спыняе разьвіцьцё інтэлекту. Можна было-б дадаць, што зашмат спортаў, лішне багатая ежа пакідаюць ад’емныя сьляды на духовым росьце. Аднаго толькі інтэлекту мала на тое, каб стварыць веду. Навуковая праца, досьледы — залежаць ня толькі ад розуму. У вялікай часьці гэта выплад інтуіцыі, выабражэньня іншых старон і праяваў духа. Нашаю толькі аднабокасьцю можам паясьніць крытычныя адносіны да мэтапсыхікі, тэлепатыі, шостага органу пачуцьця (К. Рышэт). Трэба прыйсьці да вываду, што ёсьць у нас і пачуцьцё маралі. Яно слаба разьвітае, гэта праўда, праца над ім пакінута прадстаўніком веравызнаўчых установаў (калі агулам пакінута). Гэнае пачуцьцё можна ўзгадаваць.
Незалежна ад паглядаў, трэба згадзіцца, што адзіным правілам паступаньня, у лепшым разуменьні гэтага слова, у адносінах паміж людзьмі, асталася мараль хрысьціянская. Праўда, на жаль, яна штораз больш цьвёрда адкідаецца, як нейкая непатрэбшчына. Адначасна бачым, што мараль біолёгічная й прамысловая, як крытэрыі паступаньня, даводзяць да сытуацыяў вельмі добра ведамых усім, між іншым і нам Беларусам. Бяз правілаў нутраных няма роўнавагі ў жыцьці асабістым, грамадзкім, дзяржаўным. Маралі не накіне нам дзяржава. Найбольш накіне яна нам межы, за каторымі чакае нас кара. Апошняя форма ўзгадаваньня ня будзе сапраўдным узгадаваньнем.
У хрысьціянстве наглядаем цікавае зьявішча, сяньня амаль што нам незразумелае. Сьвятыя ў хрысьціянстве не найразумнейшыя, а найбольш стойкія характарам і моцнаю воляю. І сапраўды, пачуцьцё маралі важнейшае ад розуму. Хараство маральнае можа нас хутчэй закрануць і скрануць, чымся хараство прыроды й навукі. Адначасна-ж яно павялічвае сілу інтэлекту. Яно зьяўляецца асноваю лепшае стараны нашае цывілізацыі й культуры ў большай меры, чымся навука й мастацтва.
Умовы сучаснага жыцьця забіваюць эстэтычныя патрэбы й вымогі. Арганізацыя працы нажаль накіроўваецца так, каб прыбіць эстэтычныя пачуцьці. І тутака прападае магчымасьць здабыцьця крышкі шчасьця, неабходнага, каб жыць нармальна, гармонійна. І вось гэнае гармоніі не хапае якга ў нашым сучасным жыцьці. Такі пагляд мае сваё абаснавань-