Перайсці да зместу

Старонка:Трагічны крызыс (1939).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стае нічога новага, што магло-б, хаця-б ад часьці, быць лепшым за паміраючае старое.

Ці сапраўды ніхто ня бачыць і не ўяўляе трагедыі нашых дзён? Ёсьць людзі дальназоркія, цьвярозыя, правільна ацэніваючыя становішча. Іхні голас мала толькі чутны сярод зьвягі падгалоскаў тых, каму патрэбныя чад і гоман ніжэйшых інстынктаў і почаваў чалавека.

З паміж дыягностаў, пішучых у розных мовах, у розных часьцях сьвету, хацеў-бы спыніцца над паглядамі А. Carrela. Кніжка, у якой гаворыць на нашую тэму аўтар, мае назоў „L‘homme, cet inconnu“ („Чалавек істота няведамая“). Вельмі цікаўна, што аб чалавеку, як аб нечым няведамым, піша біолёг, адзін з найбольш выдатных і заслужаных дасьледчыкаў у сваёй адумысловасьці. Прозьвішча аўтара шырока праслаўленае ў міжнародным сьвеце, як найбольш сьмелага экспэрымэнтатара над тайніцамі жыцьця. У сваёй кніжцы на некалькісот бачынах даў ён чытачу амаль ня поўную сынтэзу ўсяго, што навука ў сваіх рознаякіх галінах даведалася аб чалавеку, як аб суцэльнасьці біолёгічна-псыхічнай. І гэны вучоны называе аканчальна свой твор „Чалавек — істота няведамая“…

Некалькі стагодзьдзяў працяжнае працы ў лябораторыях, кніжніцах, нагляданьня за праявамі натуры паказала нам тайніцы й свомасьці матэрыі, дало ўладаньне над «небам і зямлёю», толькі ўсё гэта не дало адказу, не адчыніла нас самых перад сабою. Гэта тэза й адначасна выснаў Carrela. Кажа ён, HITO увесь поступ цывілізацыі ня вырашыў найважнейшых, найбольш аснаўных праблемаў, чым можам прыдбаць чалавеку больш шчасьця, ад якіх дзейнікаў шчасьце залежыць. І здаецца, што не падыходзілі мы бліжэй да вырашэньня гэнага пытаньня, хаця ўсё было быццам накіравана да гэтага. Заміна ляжала ў памылковым сьветапаглядзе, у самай атмасфэры адносінаў да жыцьця. Матэрыялізм — вось калецтва чалавека. «Вера», што матэрыя крыніца й чалавека й ягонага шчасьця, накіровывала на фальшывы шлях пошукаў у напрамку ня тым, як трэба. Боль, цярпеньні паказывалі, што неяк яно няскладна йдзе, клікалі да рэвізіі паглядаў.

Здабычы тэхнікі выклікалі колёсальныя перамены ў жыцьці штодзенным. Жывецца сяньня лепш і лягчэй, чымся калісь. І хаця аўтар мае на ўвеце Амэрыку з ейнаю цывілізацыяю, можам з ім згадзіцца без засьцярогаў. Бязумоўна, сучасны пролетары й селянін жывуць і ядуць быццам лепш, чымся вяльможа некалькі стагодзьдзяў таму назад.

Здабычы іншых эпохаў, ведамасьці тэхнічныя й агульныя, дзякуючы прэсе, дзякуючы агульнай шырокай асьвеце, узбагачываюць розум. Затое трудна казаць, каб старана маральная паказывала аднолькавы поступ і была на вялікім узроўні. Вера ў матэрыю зрабіла непатрэбную веру ў значэньні рэлігійным.