Перайсці да зместу

Старонка:Тоўстае палена (1913).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэпа. На таку лежаў пасад жыта ў восім снапоў, паложэных па пары, каласы с каласамі. Паўлюк пачародна абіваў цэпам, то адзін, то другі снапок і паволі, ды заложно, наступаў ён на снапы, зрэдка чуць падаючыся назад, каб спрытней было выбіць зерняткі, аль у агуле, ён усё шоў упярод, аж покі не дахадзіў да апошняга снапка. Тагды ўжо ён, злегка стукаючы цэпам, адхадзіў назад, прыбіваў каласкі. Абабіўшы азін бок снапкоў, ставіў цэп, варочаў іх на другі бок ды зноў такім-жэ парадкам калаціў іх. Акалаціўшы, разьвязываў, зьнімаў перэвяслы, разсьцілаў снапкі у пласты, зноў біў, зноў варочаў, вытрасаў кулі, мяў салому і так да канца, покі не аканчываў усяго пасада.

Малоціць Паўлюк, а думкі так і варушуцца ў яго галаве. Думалося пра сон, — ніяк ён не выхадзіў з галавы пра аб’ешчыка Сучынскаго, аб тым, як і дзе яго злавіць і хоць бы ў смак панабіваць гада. Забудзецца Паўлюк, думаючы аб Сучынскім і так пачынае жарыць цэпам, што сноп падскаківае ў гору. Паўлюк у гэты мамэнт думае аб тым, як ён біў бы Сучынскаго. Зьвязывае куль і яму здаецца, што ён паваліў аб’ешчыка і душыць яго. Паўлюк забываецца да таго, што перэвяло трашчыць у яго руках і рвецца. Потым Паўлюка зачынае займаць думка, як залучыць аб’ешчыка у свае лапы.

Папільнаваць яго ў лесі? Дык чорт жэ: яго ведае, калі ён будзе ехаць або ісьці, ды у лесі яшчэ хто наткнецца, а пры людзях такіе справы ня робюцца.

Падгаварыць хіба навабранцаў, каб аб’юшылі яго, як будуць ісьці на прызыў. Але для гэтага трэба ня менш гарца гарэлкі ды і трудна зрабіць так, каб людзі