Перайсці да зместу

Старонка:Тоўстае палена (1913).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Фю! Фю!

Нос самога Паўлюка граў тоўста, з лёкатам і перабоямі, як бусел над маладымі бусьлянятамі, Так і відаць было, што гэдак можэ граць толькі гаспадарскі нос.

Паўлюк спаў, але і сплючы ня мог ён збавіцца ад праклятага палена. Прысьніўся яму сон. Здаецца, едзе ён з лесу, вязе дровы. Спатыкаецца Сучынскі, і Паўлюк, многа не гаворучы, падыходзіць да аб’ешчыка і — трах яго па мордзі! Завязалася бойка. Пакаціліся яны абадва на землю, а аб’ешчык, кідаючыся, наваліўся Паўлюку на ногі. Паўлюк хочэ іх выслабаніць і ня можэ: замест Сучынскага зрабіўся тоўсты кругляк. Паўлюк мардуецца, вырабляецца; спацеў увесь, робіць апошняе натужэньне, моцна варушыць нагамі.

Тут — грук яму жонка у плечы!

— Га? што! — усхапіўся Паўлюк.

— Чаго ты трапечэшся? без мала галёнкі мне не перабіў!

— Добрая галёнка — чуць ног не павыкручываў.

III.

Было яшчэ рана, — чэрці на кулачкі не выхадзілі як прачнўуся Паўлюк і аслабаніўся ад «тоўстага кругляка». Сон яго ўжо разагнаўся, і як Паулюк ні плюшчыў вочы, заснуць ужо ня мог.

— Што-ж? трэба ўставаць, — рашыў Паўлюк і падняўся.

Абуўшыся і апрануўшыся, пашоў ён у гумно. Праз поўгадзіны с току данасіўся мерны стук адзінокага