Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГУДКІ


1

Як толькі ноч суровая
за небасхіл зьбяжыць,
зарніца каляровая
над краем задрыжыць.
У поле-шыр зьбіраюцца
колгасьнікаў палкі,
а ў горадзе ўзьвіваюцца
гудкі… гудкі…

2

Рабочыя адважныя
на фабрыку ідуць —
хутчэй, хутчэй сярмяжную
збыць спадчыну-бяду.
У колгасы з самажнейкамі
імчацца цягнікі.
Пачуюцца з жалейкамі
гудкі… гудкі…

3

Як глянеш, сэрца радуе, —
будуем новы лад:
У кожнай хаце радыё
і радасьць расьцьвіла.