Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/322

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

25

На варту дні ліпнёвыя
к нам новыя прыйшлі.
Мінулыя, суровыя
падмуркамі ляглі.

Жыцьцё агнём завеена,
Як зарывам усход.
Сягоньня жыць заве яно
на ўсе на дзесяць год.

Жылі мы бедна, ў горы — і
змаглі залом зламаць.

Калісь была ў гісторыі
расійская турма…

Жыцьця законы зьменены,
турмы прайшла пара.

Пад гордым сьцягам Леніна
у людзі выйшаў край!

Была няхай крываваю
і не адна вярста —
Савецкаю дзяржаваю —
край вызвалены стаў.