Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

17

Разьлівала
песьні
шыр балот Палескіх,
зазывала
зьдзейсьніць
песьні
хваль Арэсы.
Зазывала звала
пракапаць каналы.

Як нідзе на сьвеце
ў ленінскім сталецьці:
балоты, што акопы,
капаюць зямлякопы.

Закасаўшы ногі —
за новыя дарогі!

Рукі закасаўшы
за перамогі нашы!

Штурмуюць агрономы…
— Ваду ў канал зьбяром мы!

Досыць суму, сейбіты, —
прыдзецца за сій біцца!
Ня зьвісай чало ніцам,
ураджай паклоніцца