Гэта старонка не была вычытаная
9
Над горадам сьцелецца змрочаны шаль,
красавіковы вечар.
Доцэнт і дырэктар да кума на баль
з дамамі едуць, бясспрэчна.
Вязуць падарункі: доцэнт — сэрвіз,
Дырэктар — торт ананасны…
На вышку антэны месяц узьвіс,
месяц, як лысіна, ясны…
На выдутых шынах рамізьнік па бруку,
мчыць консультанта да кума.
У жонкі ў руках дарагіх падарункаў —
орыгінальны клумак.
Пэнснэ праціраючы вэтэрынар
тузіну нёс пірожных —
і ўсё праклінаў гарадзкі тротуар:
— хадзіць абсолютна няможна!
Запрошан фотограф. Долю сваю
аддаць ён надумаў на-дзіва:
узяўшы ў профэсара інтэрв‘ю, —
зьмясьціўшы ў газэце курсывам.
Аванс атрымаўшы пад свой гонорар,
зяць (бязумоўна!) з пашанай