Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы закон жыцьця зьмянілі!
Ня стрымаць нас! Не асіліць!
Рух — на Захад! Мусім там быць!
Узарвем заставы-дамбы!
Хто ня верыў, што ўзараем
поле безгранічна?
Што пачуецца над краем
гул машын фабрычных?
Хто ня верыў, што краіну
З векавых балот і ціны
прывядуць байцы-паўстанцы
ў край электростанцый?
Чырвонасьцяжныя паходы
год за годам — лявай —
новых дзён цьвітуць усходы
бальшавіцкай славай!

1930 г.

|}