Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/253

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

І тут-жа ў браме
звоніць нажамі,
вітае прадвесьню
вытворчая песьня:
— Сып, бяжы,
ўгару,
угрунь.
Вастру
нажы.
Нажы вастру.
Гэй, жар, брусок,
Яшчэ разок,
Яшчэ разок, —
блішчыць лязо!
Угару,
угрунь
бяжы,
ляці,
— Чые нажы?
Плаці!