ЧАСТКА ДРУГАЯ
1
Рынуўся лёд. Затрашчэлі масты. Крыга за крыгай — навала. Рушыцца-крышыцца бераг круты, быццам прыморскія скалы.
Сонца сваім прамяністым ключом радасьць зямлі адамкнула. Рвуцца ручайкі, імчацца наўзлом — красавіковым гулам.