Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

Капейку да капейкі,
глядзіш — сабраў рубель.
Ня скрыпку ці жалейку
купляем мы сабе.

Імкнемся ў родным краі
старое сьцяць ушчэнт.
Начыньне мы купляем,
купляем мы цэмент!

Мы ўзводзім рыштаваньні —
працоўнай сілы шмат.
Але адно, як глянеш, —
ці-ж мала у нас растрат?

А колькі хлебаедаў,
на карку ў нас сядзяць?
А ўсе свае патрэбы
мы самі зможам сьцяць?

Эх, людзі, людзі-п‘яўкі, —
іх спэцыяльны штат.
Даем мы ім спэцстаўкі,
узвышаны аклад.

— Таварышы, браточкі,
сястрыцы вы мае!