Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4

І пяты друг: адкормлены случак.
Вочы вострыя, як быццам гіцлі ў шафе.
Сваяцтва зноў:
Дырэктару — сваяк,
кум — куму,
а консультанту — шафер.
Біць паклон
прывык ён з даўніх дзён.
І знаць ні знаць,
а слухаць пад дзьвярыма.
Было ён першы рынуўся на фронт,
на абарону —
„Единой неделимой“.
І незадоўга Карскага портфэль
і рэчы іншыя усьлед за Карскім носіць.
…Зайшлася-закруціла карусэль —
здаць позыцыі бяз бою давялося!
Зьмяніўся час!..
О, доля перамен!
Дый што зрабіць, прышлося
Сёньня ўжо, дзівіцца, ён доцэнт!
Сваяцтву гімн!
Няма чаму дзівіцца!