Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

13

Холадна. Застыў
шумлівых вуліц гул.
Бягу ў копэратыў
раней заняць чаргу.

Поўна галава
радасьці, надзей: —
будуць выдаваць
воблу і алей…

Вогнішча расклалі.
Холадна. Мароз.
Рана паўставалі,
Выцягнуўся „хвост“.

Чую нараканьні,
дзе ні закрані:
— „Трэба чвэрць, а глянеш, —
толькі залатнік“.

Бабы ўсё скавычуць:
— „абіраюць голь, —
выдаюць сярнічкі,
а хаваюць соль“…