Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці, бедная,
старэнькая матуля,
перахрысьціла я,
ўзяла з камолы хлеб;
а ў сьцены стукалі
сьвінцом гарачым кулі…

Мы паціханьку
паўзьлі
хавацца ў склеп.
Мінула ноч…
Замоўклі кулямёты…
Над пажарышчамі
віўся дымны чад.
З склепу вылезьлі,
на плошчу зноў я зьлётаў:
— Прышлі Чырвоныя!
Чырвоныя!
…Парад!