Гэта старонка не была вычытаная
12
Былі часы! Разносіў вецер іскры!
Матуля добрая,
успомні тыя дні!
ўноч і ўдзень
прыносіў нам вятрыска
і страх, і дым,
і голад,
і агні…
Я помню:
раніца ліпнёвая стаяла,
разрываліся
гарматы, нібы гром.
А ў горадзе
шалёнаю навалай
разносіў плач
разьюшаны пагром.
Як расы зарою на байдане,
так на бруку выбітага шкла.
Крамы ўзломаны
ваякамі Пазнані;
сіла чорная па гораду прайшла.