Гэта старонка не была вычытаная
ГАДЫ ДЗІЦЯЧЫЯ
10
На Пярэсьпе[1] нарачыта
сабіралася дзятва.
І ня раз і ня два
мне была мая разьбіта
за лаптою галава.
На магілках Старажоўскіх[2]
праз крыжы і курганы,
лазіў я па каштаны,
і кожны раз і неяк лоўка
рваў картовыя штаны.
Галубоў ганяў са сьвістам.
Часта — выстраімся ў рад
і цішком, праз плот, у сад,
здымем яблыкі дачыста
і за грыўню Шлёму ў — склад!
І гулялі кожны вечар
У „вайну“ супроць паноў.
І вакно і не адно
ў гэты вечар пакалечым.
Ну, а заўтра? — заўтра зноў…