Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

— Помню той вечар
вецер ня выў.
Шукалі за печчу
„святое травы“…

Малілася хата, —
ў пашане Спас…
— Будзе багаты,
шчасьлівы час!..

Больлю затросься
бацькавы твар, —
цяжка жылося,
мацней цяжар.

Высахлі грудзі,
хата, як склеп…
Добрыя людзі
прынесьлі на хлеб.