БЫЛІ ТАКІЯ ДНІ
Быў дзень — як вар, як важкі ўдар забою. Быў дзень — апалены распаленай рудою. Быў дзень — як волат бурай гартаваны. Быў дзень — як думка творчасьці прызнанай. Быў дзень — народжаны ў агні. Былі такія дні.
1929 г.