Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як прыемна пачуць стыхію —
сьпеў рабочага, сьпеў мужыка.
Як жыцьцё, як дні агнявыя,
цябе любіць твая Расія,
цябе руская Волга — рака.

Ты з сілай жыцьця маладога
векавы свой штурмуеш паход
і радасна пенішся доўга.
Дык люблю цябе, руская Волга, —
бо любіць цябе твой народ.

1925 г. Саратаў.

|}