ПРАСТОР КАЗАЦКАЙ КОНЬНІЦЫ
Сонца ў дзіўных скалах славу нам снавала.
Арол на небасхіле ў праменьнях точыць крыльлі.
Горы шлях арліны цалуюць сінь вяршыняй.
Даліны ветравольніцы прастор казацкай коньніцы.
∗
Я схіліў чупрыну, ўзышоўшы на скалу: горам і далінам, сонцу і арлу.
1926 г., Каўказ