АДГУКНІСЯ
Адгукніся слова слову, вершам весела зайграй. Залаціцца сьвет-зарніца каляровая зара.
Адгукніся ліст лісточку шалясьценьнем вецерка. У прасторы ясназорным я дзяўчынку напаткаў.
Адгукніся сэрца сэрцу іскрай зорнаю у глыбі Ой, выпадкам, вачаняткі як вясьнянкі, палюбіў.
Адгукніся шчасьце шчасьцю гучнай песьняй хараства. 3 ёй пайду я баявую сваю будучыню зваць!
1926 г.