Гэта старонка не была вычытаная
∗
Скубуць намі ўзьнятае нашае слова,
расьцьвіўшае пышна, як сонца, як дзень.
Слову служылі грудзі аховай,
ня вытруціць вольна ўздыхнуўшых грудзей!
О, пакаленьне, — „пшаніца хрыстова“,
было узьнялося, як вецер з-за гор.
Стрыножыць імкнуліся нашае слова,
што вызваліў наш Семнаццаты Год!
Ніколі ня сьцяць ім жыцьця маладога,
не зацямніць ім сонечных дзён!
Хай-бы гулялі сабе ў падкіднога,
дый соладка слухалі-б свой грамафон.
О, спадчына лютая! Хто-бы забраў-бы?
(Жыцьцё не да смаку бяз розных прыкрас?)
З пасагам аддалі-б, з прыбыткам, сапраўды,
Адно, каб ня стала іх толькі ў нас…
Полацак, 1926 г.
|}