Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
У пятнаццатую гадавіну яго шчырай пясьнярскай працы на карысьць беларускага працоў-нага люду.

Многа поля з добрай доляй,
Нешчасьліва і шчасьліва,
Праляцеў ты, мой саколе,
Па-над роднай нашай нівай,

У сьвітаньне, у прадвесьне,
З непамернай гордай сілай
Пела бура табе песьні,
Думкі бурныя будзіла.

І мацнелі твае крыльлі,
І мацней дух неўгамонны,
А вясёлкі шлях сачылі,
А маланкі слалі ўклоны.

Яснай зоркай з-пад аблокаў
Азіраеш пуцявіну,
Па якой ты ненарокам
Мкнуўся к сонцу бяз упыну.

Нікнуць чары ў пору гэту,
З воч спадае асьляпленьне,
І законы піша сьвету
Людзкай праўды вызваленьне.