Дзе стаяў двор панскі Грознаю пікетай І паны спраўлялі Гарцы ды банкеты, —
Там цяпер красуюць Выселкі, пасёлкі, А іх аздабляюць Сямі-цьвет вясёлкі.
Дзе стаяў на полі З бічам прыганяты І ганяў прынукай Змучаных аратых, —
Там цяпер бяз страху З выглядам малойца Новы вольны сейбіт Братаецца з сонцам.
Дзе палац быў панскі, Дзе жыцьцё йшло пуста І гняздо зьвівалі Вызыск і распуста, —